зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000719_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Паводле архіўных матэрыялаў аднапавярховы цагляны будынак № 57 па вул. Леніна быў пабудаваны ў 1905 годзе. Імя першага ўладальніка невядома. 

Месца, на якім стаіць дом, з'яўлялася адным з ажыўленых у горадзе і называлася "Казармы", бо вул. Бабруйская ад цэнтра горада ў паўночным кірунку завяршалася комплекснай казарменнай забудовай 150-га пяхотнага Таманскага палка. Жыхары горада ўспамінаюць, што "за польскім часам" у будынку № 57 пражывала яўрэйская сям'я (прозвішча не захавалася), якая мела невялікую краму. Гандлявалі рыбай. 

Падчас акупацыі Кобрына ў 1943 годзе ў доме № 57 пражывалі салдаты венгерскай арміі. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў дом быў перададзены ў камунальную ўласнасць.

Дом некалькі разоў падвяргаўся рамонтам, рэканструкцыям. Будынак падключаны да гарадскіх сістэм вадаправода, каналізацыі, газіфікацыі. 

У доме захаваліся дзве галандскія печы, абліцаваныя кафлямі.