зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Забудова вул. Першамайскай

Шыфр

713Г000362_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Пра вонкавае аблічча жылых дамоў пасля рэканструкцыі можна меркаваць па фатаграфіях 1950 і 1953 гадоў. Як бачна,  дамы маюць адзінае архітэктурнае рашэнне. Асноўным акцэнтам кампазіцыі з'яўляліся фігурныя франтоны. Не была рэалізавана рэкамендацыя аб прымяненні элементаў архітэктурнага дэкору над вокнамі першага паверха. Капітальны рамонт будынка праводзіўся ў 1981– 1983 гадах.  У час Вялікай Айчыннай вайны забудова вул. Першамайскай у гэтым квартале захавалася, у тым ліку і дом № 6. У 1945 – 1948 гг. ацалелыя дамы па вул. Першамайскай, 2, 6, 8, 10, якія ўяўляюць сабой адзіны комплекс забудовы, створанай фактычна ў адзін час, былі рэканструяваны. Будынкі рэканструяваліся як адзіны жылы дом для завода ім. Кірава.