Шыфр
713Г000362_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Ленінскі раён, вул. Першамайская, 10
Датаванне
1895 г.
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая.
Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. На цэнтральнай восі размешчаны арачны праём былога праезда, у які заглыблены дзвярны праём. Над ім на другім паверсе размешчаны балкон з металічнай агароджай фігурнай формы (па аналогіі з балконам на будынку № 2, 6). Праём балконных дзвярэй дэкарыраваны руставанай ліштвай з замковым каменем. Завершана цэнтральная частка фасада востраканечным фігурным франтонам. У тымпане франтона змешчана арачная люкарна ў пластычным абрамленні.