Шыфр
212Г000575_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1760 - 1780
Стыль
Барока з рысамі гістарызму
Апісанне
Будынак Жылога дома ўваходзіць у склад архітэктурнага ансамбля былой Рынкавай плошчы ў г. Паставы, узведзенага ў 1760-1780-я гады па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка Паставаў - падскарбія Вялікага княства Літоўскага, старасты Гродзенскага Антонія Тызенгаўза, які ў той перыяд разгарнуў у мястэчку горадабудаўнічую і прамысловую дзейнасць, у выніку якой Паставы з непрыкметнага драўлянага паселішча пераўтварыліся ў прыгожае каменнае мястэчка. Сфарміраваны ў выніку аб'яднання і рэканструкцыі ў 19 ст. двух дамоў рамеснікаў. Галоўны фасад атрымаў складаную асіметрычную кампазіцыю з высокімі ступеньчатымі атыкамі, спрошчанай крапоўкай сцен, шатровай вежачкай над адным з прамавугольных акон.