Шыфр
212Г000212
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 - 1903 гг.
Стыль
Неараманскі (псеўдараманскі)
Касцёл Сэрца Ісуса ў в. Слабодка пабудаваны ў 1903 г. у неараманскім стылі. Прадстаўляе сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з апсідай, трансептам і сакрысціямі. Галоўны фасад сфарміраваны дзвюма пяціяруснымі вежамі з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікай фасаднай плоскасцю цэнтральнага нефа паміж імі. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі з вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова). Над галоўным ўваходам і на фасадных плоскасцях трансепта размешчаны вялікія вокны-“ружы”. Уваходы вырашаны ў выглядзе аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.
У 1949 г. касцёл быў зачынены і пераўтвораны ў збожжасховішча. Але ўжо ў 1953 г. быў вернуты вернікам.
У 1970-я гг. сцены касцёла былі распісаны. Згодна з архіўнымі дадзенымі, мастакі бралі сюжэты з двух фаліянтаў рэлігійных кніг - “Біблія. Стары і новы Завет. ІІ том” (выдадзенная ў Аўстрыі ў 1898 г.) і “Пісанне Старога і Новага запаветаў” (выдадзенае ў Польшчы ў 1874 г).
Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзвярэй касцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Пры кампазіцыйным адзінстве аковак усіх дзвярэй дэталі не паўтараюцца, што сведчыць аб свабоднай імправізацыі майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую па форме і складаную па малюнку кампазіцыю маюць акоўкі дзвярэй цэнтральнага ўвахода. Яны вырашаны як пышныя букеты з арнаментальных элементаў, што паўтараюцца ў кампазіцыях дэкору бакавых дзвярэй.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён