Шыфр
212Г000562
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1774 – 1775 гг. (1754?)
Стыль
Драўлянае дойлідства з рысамі барока
Апісанне
Троіцкая царква з дрэва ў в. Лявонпаль пабудавана у 1774-1775 гг. як уніяцкая, па некаторых звестках у 1754 г. Пасля 1831 г. пераведзена ў праваслаўную. Пабудавана без цвікоў (акрамя пазнейшай ашалёўкі толькі праз 100 гадоў).
Кампазіцыя царквы двухчасткавая: асноўны прамавугольны ў плане аб’ём і пяцігранная апсіда з бакавымі прыбудоўкамі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму і шматгранны над апсідай амаль адной вышыні, аб’яднаны агульным карнізам. Галоўны (заходні) фасад завершаны франтонам. Унутры асноўнага аб’ёму вылучаны невялікі бабінец з хорамі над ім. Сцены царквы брусчатыя, звонку вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, унутры – гарызантальна. З паўднёвага боку ад увахода пастаўлена двух’ярусная званіца (ніжні ярус зрубны, верхні каркасны).