Шыфр
213Г000372
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова 19 стагоддзя
Апісанне
Дом былой сядзібы ў аг. Азярцы - помнік архітэктуры перыяду класіцызму, пабудаваў уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка ў першай палове 19 стагоддзя.
Сядзіба ўяўляла сабой тыповы дробнамаёнткавы комплекс, характэрны для таго перыяду. На парадным двары размяшчаліся сядзібны дом з флігелямі, вакол будынкаў быў разбіты парк, на паўночны ўсход і паўночны захад ад параднага двара існаваў гаспадарчы двор. Сядзіба захавалася часткова: сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты алеі з лістоўніцы. Усе пабудовы, у тым ліку і сядзібны дом, маюць сляды пазнейшых пераробак. Па меркаванні А.М.Кулагіна, усходняе крыло сядзібнага дома было дабудавана пазней, у другой палове 19 ст. Хутчэй за ўсё, планавалася будаўніцтва сіметрычных двух крылаў. Такая сіметрычная планіроўка сядзібнага дома з бакавымі крыламі была даволі распаўсюджанай для перыяду класіцызму. Верагодна, ацалелыя гаспадарчыя будынкі таксама адносяцца да другой паловы 19 - пачатку 20 ст. Цяпер амаль усе пабудовы (дом былой сядзібы ў тым ліку) не выкарыстоўваюцца.