Шыфр
213Г000386
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в.Залессе, с/с Азерацкі
Датаванне
Сярэдзіна ХIХ ст.
Рэшткі падмурка сядзібнага дома знаходзяцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Залессе, прыкладна ў 70 м ад возера Белае. Узвядзенне мураванага сядзібнага дома адносяць да сярэдзіны ХIХ стагоддзя; ён уяўляў сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першапачаткова да будынка прылягала высокая 3-ярусная вежа. Пабудова мела рысы неагатычнага архітэктурнага стылю.
Будынак быў моцна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай вайны, ацалелая яго частка поўнасцю разабрана на цэглу ў 1982 годзе. На дадзены момант на месцы былога сядзібнага дома захаваліся толькі вельмі нязначныя рэшткі яго падмурка (асобныя камяні і фрагменты цэглы).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён