Шыфр
213Г000392
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1748
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў в.Кавалі - помнік архітэктуры драўлянага дойлідства барочнага стылю, пабудаваны ў 1748 годзе глыбоцкімі манахамі кармелітамі босымі на землях, якія належылі манастыру. У дакументах другой паловы XVIII стагоддзя гэта парафія існавала як уніяцкая. Пасля ліквідацыі царкоўнай уніі, Кавальскі храм быў перададзены праваслаўнаму духавенству. У храме меўся старажытны вобраз Успення Прасвятой Багародзіцы, перададзены сюды пасля закрыцця царквы ў в. Частыя. Надпіс на іконе абвяшчаў, што яна «...нададзена ў Чашчанскую царкву, року 1672, месяца жніўня 15 дня». У гэтым храме захоўвалася і перанесенае з Чашніцкай царквы рэдкае Евангелле, надрукаванае ў Вільні ў 1644 годзе «Гаўрыілам Іаанавічам ігуменам Евейскім, тыпографам агульнага жыцця». Значную рэканструкцыю і перабудову прыцярпела царква ў канцы XIX стагоддзя. Перабудова змяніла як знешні, так і ўнутраны выгляд святыні, захаваўшы пры гэтым першапачатковыя элементы барочнага стылю. Тады ж пры царкве была пабудавана званіца. На працягу першай паловы ХХ стагоддзя, у часы I і II сусветных войнаў, царква не прарывала сваю дзейнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён