Шыфр
213Г000930
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Стыль
Псеўдарускі стыль
Апісанне
Царква узведзена з цэглы і атынкаваная, знаходзіцца насупраць будынка касцёла, непадалёку ад Замкавай гары. Будынак складаецца са званіцы,бабінца, асноўнага купалападобнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з рызніцай. Высокая двух’ярусная званіца, васьмярык на чацверыку, завершана шатром з цыбулепадобным купалком. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам, у цэнтры і па вуглах якога размешчаны васьмігранныя барабаны з цыбулькамі.