Шыфр
213В000246
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н. э.-V ст. н. э.
Гарадзішча вядома пад мясцовай назвай Гарадок. На тапаграфічных картах яно пазначана як вышыня 8 м. Гарадзішча размешчана за 2 км на У ад урочышча Маскалёнкі, на дадзены момант бліжэйшы да помніка археалогіі населены пункт — вёска Задзежжа, ад якой гарадзішча размешчана за 5 км на Пн. Доступ да помніка ўскладнены балоцістай мясцовасцю. Бліжэйшая дарога за 1,3 км на З. Гарадзішча ўяўляе сабой узвышша вышынёй 10-13 м, памер пляцоўкі складае 32х28 м. Захаваліся добра выяўленыя рэшткі 2-х валоў і рова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён