Шыфр
213В000391
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
10-13 стагоддзі
Курганны могільнік - 1, курганны могільнік - 2 каля в. Зарубіна - помнікі археалогіі 10-13 стагоддзяў. Вядомыя з 19 стагоддзя.
Курганны могільнік -2 размяшчаецца за 0,4 км на поўнач ад вёскі, складаецца з трох курганоў на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Вышыня 1,3 м, дыяметр 10 м. Абследаваў у 1972 годзе М.А.Ткачоў. Раскопкі дадзенага курганнага могільніка не праводзілася.
Курганны могільнік -1 размяшчаецца за 0,9 км на паўночнай ускраіне вёскі, справа ад дарогі, у хвойніку. Група курганных могільнікаў пашкоджаны лесапасадкай, таму над паверхняй зямлі частка з іх малапрыкметная. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам да 10 м. Абследаваў у 1972 годзе М.А.Ткачоў. Раскопкі дадзенага курганнага могільніка не праводзілася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён