зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2, курганны могільнік-3

Апісанне

Курганны могільнік - 1, курганны могільнік - 2, курганны могільнік- 3 каля в. Перавоз - группа курганных могільнікаў сярэднявечча. Знаходзяцца ў лясным масіве. З'яўляліся месцам пахавання. Стан здавальняючы.  Вядомыя з канца 19 стагоддзя. Абследавалі ў 1938-39 гг. А.Цэгак-Галубовіч, у1972 г. М.А.Ткачоў, у 1981 г. Л.У.Дучыц. Курганныя могільнікі каля в. Перавоз з’яўляецца археалагічным і духоўным помнікам матэрыяльнай культуры. Насыпы з'яўляліся грамадскай памяццю пра тых, хто пакінуў свет жывых, а памеры кургана ўказвалі на сацыяльнае становішча пахаванага і яго месца ў грамадстве пры жыцці. У той жа час, курганны насып ахоўваў астанкі нябожчыка разам з пахавальным інвентаром ад разбуральнага ўздзеяння прыроднага асяроддзя, жывёл і чалавека.