зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000421

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

9-14 стагоддзі

Апісанне

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча - помнік археалогіі, які датуецца 9-14 стагоддзямі. 

Размяшчаецца за 0,9 км на ўсход ад вёскі, у лесе справа ад дарогі ў в. Ліпава. Могільнік часткова пашкоджаны лесапасадкамі, таму над паверхняй зямлі малапрыкметны. Складаецца з 35 насыпаў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 4-10 м.

 Даследавалі ў 1939 г. А.Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч.  Раскапана 16 курганоў. У адной з магільных ям знойдзены шкілет дзіцяці ў багатым адзенні,  у іншых пахаваннях - гладкія бранзалеты з вузкімі канцамі на правай ці левай руцэ, нажы, крэсіва, сякеры з шырокім лязом, наканечнікі коп’яў. У адным з пахаванняў знойдзены сярэбраны арбскі медальён—імітацыя арабскага дырхема канца Х -- пачатку ХІ стагоддзя. 

Таксама абследавалі ў 1972 г. М.А.Ткачоў, ў 1981 г. Л.У.Дучыц.  Стан здавальняючы.

Старонка