Шыфр
213В000520
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в.Слабодка, с/с Пышнянскі
Апісанне
Курганны могільнік-2. За 0,2 км ад курганнага могільніка — 1. Тут знаходзіцца 30 круглых у плане курганоў вышынёй 0,6-2,5 м, дыяметрам 5-10 м.
Курганны могільнік-3 за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, злева ад дарогі на в. Забалацце, за 0,35 км ад развілкі дарогі на в.Слабодка i в. Забалацце. 12 насыпаў. Болыиасцъ дыяметрам 12-15 м, вышынёй 1,5-2,5 м, некалькі - дыяметрам 7-10 м, вышынёй 0,8-1,2 м.
Курганы пачынаюцца каля поля (яно знаходзіцца ў лесе), i цягнуцца (злева ад дарогі) да возера Доўгае. У плане курганы круглыя.