Шыфр
213В000521
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в.Стараселле, с/с Заазёрскі
Датаванне
V-III стст. да н.э.
Апісанне
Гарадзішча мае роўную пляцоўку, занятую старымі могілкамі. Магільныя ўзгоркі не прасочваюцца. На пляцоўцы шмат камянёў (многія пастаўлены вертыкальна) і фіксуюцца каменныя крыжы. Вышыня ўзгорка, на якім размешчана гарадзішча, з паўночнага і паўднёвага бакоў не менш за 10 м, з усходняга і заходняга - 6-7 м, стромкасць схілаў 40-45°. Землянымі валамі і равамі не ўмацавана.