зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000030

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1975 г.

Апісанне

У 1975 г. у Камсамольскім скверы, на правым беразе Сожа ўсталяваны помнік у гонар апалчэнцаў г. Гомеля, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў пры абароне горада 13-19 жніўня 1941 г. Сярод пахаваных — камандзір палка - Ф.Я. Уткін, камісар 2-га батальёна М.М. Кунцэвіч і Герой Савецкага Саюза Ц.С. Барадзін.

У 3 батальёнах было больш за 2300 чалавек. Полк знаходзіўся ў рэзерве 21-й арміі Цэнтральнага фронту. Апалчэнцы ахоўвалі прамысловыя аб'екты, лініі сувязі, удзельнічалі ў эвакуацыі фабрык і заводаў, у будаўніцтве абарончых збудаванняў. 12 жніўня пачаўся штурм Гомеля. 13-19 жніўня разам з войскамі Чырвонай Арміі баі за горад вёў і полк народнага апалчэння.

Старонка