зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога тэхнічнага вучылішча

Шыфр

313Г000041

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1907 г.

Апісанне

 Распрацоўкай архітэктурнага праекта заняўся гарадскі інжынер Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі - выбітны архітэктар, які працаваў, у асноўным, у Гомелі і Клінцах. У 1907 годзе будынак быў пабудаваны каля чыгуначнага вокзала па вул. Тэхнічнай. Па своім стылі ён нагадваў іншы будынак аўтара - жаночую гімназію ў Клінцах. Але ж гэта не былі аднолькавыя ў архітэктурным плане пабудовы. У архітэктурным афармленні выкарыстаны лапаткі, цягі, карнізы, кансолі. Тарцовыя фасады вырашаны больш стрымана. Завершаны карнізам з дэнтыкуламі, падзелены міжпаверхавай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны замкавым камнем. Унутраная планіроўка адпавядае вучэбнай установе. У цэнтры размешчаны калідор, па баках аўдыторныя памяшканні, на другім паверсе -- актавая зала. У будынку былых майстэрань тэхнічнага вучылішча пазней размяшчалася школа машыністаў лакаматываў. У цяперашні час тут знаходзіца Гомельскі вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі.