Шыфр
111Г000538_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Архітэктурна-скульптурны ансамбль, сфарміраваны ў 1720-1730-я гг. разьбяром Янам Шмітам.
Галоўны алтар. Асноўны акцэнт зроблены на велічным галоўным алтары, у цэнтры якога размешчана жывапісная карціна “Унебаўзяцце Марыі” (копія з вядомага іспанскага жывапісца Б.Э. Мурыльё). Барочную экспрэсію алтарнай кампазіцыі надаюць магутныя двухметровыя фігуры апосталаў Пятра і Паўла ў бакавых інтэркалумніях. Алтар увянчаны картушам з гарэльефнай кампазіцыяй “Стыгматызацыя святога Францыска”, выкананай паміж 1766 і 1817 гг.
Алтар Найсвяцейшага сэрца Ісуса. У цэнтральнай частцы алтара знаходзіцца скульптура "Укрыжаванне". У верхняй частцы размяшчаецца скульптура "Сэрца Ісуса". Вянчае кампазіцыю алтара скульптура Іаана Хрысціцеля.
Алтар св. Антонія Падуанскага. У цэнтры алтара знаходзіцца карціна з выявай Антонія Падуанскага. Кампазіцыю алтара складаюць тры скульптуры: Бог-Айцец - зверху, святыя Францысканскага ордэна - па баках. Злева і справа размешчаны карціны з выявай фрагментаў гісторыі з жыцця Св. Антонія (пачатак ХІХ ст.).
Алтар св. Францыска. У цэнтры алтара размешчана карціна святога Францішка з двума скульптурамі святых па баках. У верхняй частцы алтара размешчана скульптура Icyca Хрыста.
Алтар маці Божай з пацеркамі. У цэнтральнай частцы алтара знаходзіцца карціна з выявай Маці Божай св. Разарыя. Пад ёй размешчана карціна Святога Сямейства, выкананая на блясе эпохі Рэнесансу. У правай частцы алтара размешчана скульптура Св. Казіміра, у левай - архангела Міхаіла. Слева ад алтара знаходзіцца абраз Маці Божай “Скарботная”. З правага боку алтара - карціна з выявай Св. Фларыяна.
Алтар Найсвяцейшага Сямейства. Цэнтр алтара займае карціна Найсвяцейшага Сямейства. Па абодва бакі размешчаны скульптуры Тэрэзы Авельскай (злева) i святога Францысканскага ордэна (справа). З левага боку алтар упрыгожвае карціна Маці Божай Авельскай. Справа ад алтара знаходзіцца карціна з выявай распяцця Icyca Хрыста.