Шыфр
313В000577
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVII - XІX стст.
Апісанне
Печ для вытворчасці драўнянага вугалю знаходзіцца на паўночны захад ад в. Фаставічы, за 100 м на поўнач ад дарогі ў в. Вялікія Гарадзяцічы (Любанскі р-н), ва ўр. Крывуля, у лесе. Пляцоўка амаль круглая, абкружана валам.
Помнік выявіў і абследаваў у 1976 г. В.І. Шадыра. Культурны пласт складае 0,2 м з вялікай колькасцю шлакаў і вуголля. Датуецца 1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Печ з’яўляецца помнікам прамысловасці XVII - XIX стст. Раскопкі не праводзіліся.