зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

абарончая казарма «Ж – З»

Шыфр

111Г000741_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1912 - 1914 гг.

Апісанне

Абарончая казарма "Ж - З" адносіцца да апошняга этапу будаўніцтва ўмацаванняў Брэсцкай крэпасці - другой лініі абароны 1911 - 1915 гг. 

Новая лінія з 11 фартоў "А, В, Г, М, Е, Ж, З, І, К, Л, О" будавалася на адлегласці 6-7 км ад цэнтральнага ядра крэпасці паводле плана, зацверджанага інжынерным камітэтам Галоўнага інжынернага ўпраўлення ў 1912 г. Па меркаванні даследчыкаў, у 1911 - 1912 гг. ў асноўным вяліся работы па мадэрнізацыі наяўных фартоў. Да будаўніцтва новых фартоў і паміж імі прамежкавых збудаванняў, прызначаных для рухомых рэзерваў (абарончых казармаў, артылерыйскіх склепаў), прыступілі летам 1913 г. Большая частка гэтых збудаванняў знаходзілася за жылымі кварталамі горада. Абарончая казарма "Ж - З", як апорны пункт для гарнізона паміж фартамі, будавалася ў раёне в. Гершоны. 

Вядома, што праекты ўмацаванняў распрацоўваліся непасрэдна на месцы самімі ваеннымі інжынерамі. Хто непасрэдна кіраваў будаўнічымі работамі пры ўзвядзенні абарончай казармы "Ж-З", у пісьмовых крыніцах не згадваецца. 

Пры адступленні расійскай арміі ў 1915 г. казарму, відаць, не паспелі ўзарваць, яўных слядоў разбурэнняў няма.

У 1940 - 1941 гг. побач з казармай з усходняга і заходняга боку былі пабудаваны два доты, якія захаваліся.

У пасляваенны час абарончая казарма да 2002 - 2003 гг. выкарыстоўвалася як ваенны склад.