зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абеліск «Мінск – горад-герой»

Шыфр

712Ж000215

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1985

Апісанне

Архітэктурна-скульптурны комплекс размешчаны на натуральным пагорку, паміж магістраллю і паркавым масівам. Кампазіцыйны акцэнт комплексу -- абеліск (вышыня 45 м), форма якога нагадвае сцяг. Выкананы з жалезабетону з дэкаратыўнай апрацоўкай паверхні пад "бучарду". У ніжняй частцы абеліска, на кансольным блоку, размешчана дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні г. Мінску ганаровага звання "Горад-герой", у верхняй -- выявы зоркі і лаўровай галінкі, выкананыя ў метале з тонкай пазалотай. Каля падножжа абеліска абліцаваны чырвоным гранітам пастамент, куды ўскладаюць вянкі і кветкі. Справа ад абеліска, на пастаменце, ўстаноўлена бронзавая фігура жанчыны -- абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і Славы. Пластычная мадэліроўка фігуры кантрастуе з лаканічнай пластыкай абеліска і кампазіцыйна завяршае агульнае вырашэнне комплексу. Левая рука жанчыны пераможна ўзнята, дэнамічны жэст яе падкрэсліваюць фанфары. Правая рука павернута ў бок абеліска. Каля падножжа пагорка -- плошча для правядзення ўрачыстых рытуалаў. Яна звязана з абеліскам і скульптурай параднай лесвіцай. Плошча, лесвіцы, дарожкі выкладзены пліткай са спецыяльна распрацаваным малюнкам.