зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад «Бразгун»

Абрад «Бразгун»

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

53АК000074

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Па словах саміх удзельніц абрада – жыхарак вёскі Наркі, свята Пятра і Паўла правілі яшчэ іх бабулі. Абрад “Бразгун” звязаны з ушанаваннем іконы святых Пятра і Паўла (аброчнага абраза) і цудатворнай крыніцы. Святы абраз Пятра і Паўла на працягу многіх дзесяцігоддзяў знаходзіцца у мясцовых жыхарак: прыносячы яго дадому, гаспадыня такім чынам абракаецца на здароўе як сабе, так і сваім родным. Да абраза, як дапаўненне, далучаецца асобая свяча вялікіх памераў, якую кожны год жанчыны аднаўляюць, дадаючы да яе кавалкі царкоўнага воску і адзяваючы свячу ў новае адзенне. У абрадзе, які праводзіцца штогод 13 ліпеня, удзельнічаюць практычна ўсе насельнікі вёскі розных узроставых і сацыяльных груп, якія ў гэты дзень упрыгожваюць абраз рознакаляровымі стужкамі і ручнікамі, ставяць абрадавыя свечы і спяваюць перад ім псалмы, затым нясуць да цудатворнай крыніцы і асвячаюць. Завяршаецца абрадавая дзея абрадавай ежай і малітвай перад абразом, якія, згодна з перакананнем удзельнікаў абраду, павінны прынесці дабрабыт і спакой вёсцы і яе жыхарам. “Бразгун”, як і колісь, па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю.

Старонка