зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад гукання вясны «Чырачка»

Абрад гукання вясны «Чырачка»

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

33АЛ000092

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Абрад гукання вясны “Чырачка”, што праводзіцца ў апошні дзень Масленіцы, адметная этнічная рыса жыхароў Тураўшчыны. Назва абраду паходзіць ад назвы дробнай качкі “чырачкі” (“чырок”), выяву якой выпякаюць з цеста ў якасці абрадавага пачастунку ў выглядзе коржычкаў, бо лічыцца, што качкі на сваіх крылах прыносяць вясну. Гэтае печыва ўдзельнікі абраду раздаюць аднасяльчанам, якіх сустракаюць па дарозе на самае высокае месца ў ваколіцы – Чарнычовы Горы – узвышшы на ўскрайку сяла, куды ідуць, каб раскласці вогнішча і спаліць ляльку Зімы, з песнямі-вяснянкамі пагукаць вясну і заклікаць чырачку-качачку. На гары таксама водзяць карагоды, спажываюць абрадавыя стравы, качаюцца з гары, а на самае высокае дрэва ўмацоўваюць упрыгожаную ёлачку – сімвал дзявоцтва і вясны жыцця. Традыцыя з’яўляецца дзявочай, асноўныя яе ўдзельнікі – маладыя дзяўчаты, але ім на дапамогу прыходзяць жанчыны сярэдняга і сталага веку. Мужчынскі ўдзел дастаткова абмежаваны. Адметным элементам тонежскага гукання вясны з’яўляюцца песні-вяснянкі (“Чырачка”, “Грушка”, “Арынка”, “Перапёлачка” і інш.) і карагодныя спевы (“Яшчур”), што выконваюцца ў традыцыйнай манеры. Цяпер, калі ў Тонежы значна зменшылася колькасць насельніцтва, абрад спраўляюць мясцовыя спявачкі з гурта “Танежанка” і іх пераемніцы — удзельніцы гурта-спадарожніка “Верас”, падлеткі і моладзь. Абрад перадаецца ў вясковай супольнасці, у сем’ях ад пакалення да пакалення, а таксама праз клубную работу са старэйшым, сярэднім і малодшым пакаленнем жыхароў вёскі, праз пераемнасць спеўных і танцавальных, іншых традыцый ад старэйшых захавальнікаў спадчыны, работу з таленавітымі дзецьмі праз навучанне іх традыцыйным спевам, танцам, вусным формам фальклору, абрадавай практыцы падчас святаў народнага календара.

Старонка