зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад "Юр'я"

Апісанне

Абрад "Юраўскі карагод" – гэта веснавы абрад, які ладзіўся некалі ў вёсках у наваколлі Турава на свята Юр'я 23 красавіка па старому стылю або 6 мая па новаму стылю. Удзел у гэтым абрадзе называюць словамі "карагодзіць" або "вясну гукаць". I зараз песні, прызначаныя да гэтага абраду, памятаюць і спяваюць у многіх вёсках на Тураўшчыне, аднак жывая традыцыя захавалася толькі ў вёсцы Пагост. Свята Юр'я ўключае ў сябе шэраг абрадаў, магічных дзеянняў і забаў. Пачынаецца падрыхтоўка да свята з папярэдняга дня, калі хаты і двары прыбіраюцца, а людзі рыхтуюць святочнае адзенне. Дзяўчаты – асноўныя дзеючыя асобы абраду (яны выпякаюць абрадавы хлеб, водзяць карагоды, спяваюць). У абрадзе ўдзельнічаюць і хлопцы, якія пры абыходзе вёскі рухаюцца ўслед за дзяўчатамі, а некалькі з іх ідуць спераду і нясуць зорку, ікону, карагод (абрадавы хлеб), граблі з фартухом, корагі (харугвы). Асноўны атрыбут абраду "карагод" – абрадавы абшчынны хлеб, прадукты на які павінны быць сабраныя ў складчыну. Спечаны і ўпрыгожаны карагод ставяць на века ад дзежкі, на якое сыплюць зерне жыта, пакрыўшы зверху надзежнікам, абкручваюць карагод чырвонай хусткай. Нясуць яго паперадзе карагоднага шэсця, ён – у сярэдзіне абрадавага карагоднага кола на полі і пры абыходах. Хлопец, які яго носіць, увесь час падвышае яго – падымае ўгору пры словах карагоднай песні: "Ото ж карагод, ото ж ваявод!" – і паварочваецца з ім па ходу сонца.