зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад «Юр’я»

Абрад «Юр’я»

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

43АК000062

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Aбрад прымеркаваны да старажытнага земляробчага свята Юр’я, якое адзначаецца 6 мая ў гонар св. Юрыя — заступніка свойскай жывёлы. Абрад з’яўляецца абыходным і вылучаецца выразнымі лакальнымі адметнасцямі сярод бeлapycкix Юр’еўскіх абрадаў. Акрамя традыцыйнай земляробчай i жывёлагадоўчай тэматыкі тут прысутнічае шлюбны змест. Абрадавая дзея суправаджаецца развітым цыклам Юр’еўскіх абрадавых велічальных i прымеркаваных да абраду пазаабрадавых лірычных песень, якія характарызуюцца разнастайнасцю і мастацкімі вартасцямі тэкстаў i мелодый. Тэматыка абраду звязана з першым пасля зімы выганам жывёлы ў поле. Пасля Юр’я пачынаюцца палявыя работы, па стане надвор’я на Юр’я мяркуюць, што больш трэба сеяць і інш. Абрадавая дзея праводзіцца ў два этапы — увечары 5-га мая адбываецца «сустрэча Юр’я», 6-га — «провады Юр’я». Абрад пачынаецца з шэсця жанчын, якія спяваючы рухаюцца па вёсцы: спачатку ідуць да ўпрыгожанага крыжа ў пачатак вёскі, дзе адна з жанчын звяртаецца да Святога Юр’я, і спяваюць юр’еўскія песні. Паступова да крыжа падыходзяць іншыя жыхары вёскі, і потым усе прысутныя накіроўваюцца да другога крыжа ў канцы вёскі. Пасля шэсця адбываецца віншавальны абход двароў маладых пар, у час якога спяваецца велічальная песня маладой жонцы, за што маладая пара праз плот кідае тканы пояс і адорвае пачастункамі ўдзельнікаў абраду. Гэты пояс разрываюць на кавалкі і захоўваюць як абярэг. Павіншаваўшы ўсе маладыя пары, удзельнікі абраду збіраюцца разам у адной хаце, спяваюць песні і частуюцца. На наступны дзень жанчыны-ўдзельніцы абраду сустракаюцца каля крыжа ў пачатку вёскі, каб правесці Юр’ю песняй «Праважаем Юр’я за сяло». Гэта традыцыя з сакральнымі функцыямі ў Ахонава захавалася ў дастаткова поўным і разгорнутым выглядзе, дзякуючы трывалай яе перадачы.

Старонка