Шыфр
13БК000060
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Абрад “Намскі Вялікдзень” праводзіцца штогод у чацвер Велікоднага тыдня і з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі в. Аброва Івацэвіцкага раёна. Ён належыць да так званых «заветных празнікаў» ці аброчных дзён, свят, якія былі ўстаноўлены як падзяка або аброк Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мору, засухі і інш. Першапрычынай жа ўстанаўлення свята ў Аброва з’явілася збаўленне вёскі ад хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася на пачатку ХХ ст. Тады, каб выратаваць сваіх дзяцей, жыхары вырабілі за адну ноч аброчны ручнік і разам з іконай Божай Маці здзейснілі хрэсны ход вакол вёскі, пасля чаго хвароба адступіла. З той пары ў чацвер на велікодным тыдні абраз Маці Божай – Храніцелькі аброўскай, у спецыяльнай хатцы (ківоце) выносіцца з Міхайлаўскай царквы і разам з харугвамі і крыжам “абыходзіць” у святочнай працэсіі двары вёскі. Абрад «Намскі Вялікдзень» аброўцаў з’яўляецца жывой і актуальнай традыцыяй, якая спалучае народныя абрадавыя элементы з хрысціянскай духоўнасцю, адлюстроўвае спецыфічна вясковую ментальнасць і сістэму каштоўнасцей лакальнай вясковай супольнасці.