Шыфр
23БЛ000085
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў «Зялёныя свёнткі» жыхары вёскі Папшычы збіраюцца, каб пранесці намётку. Практыка здзяйснення гэтага абраду не перапынялася ад моманту ўзнікнення. Абрад распачынаецца адмысловым спевам «Krуlu nieba wysokiego», пасля чаго выстройваецца працэсія і разгортваецца адрэз палатна — намётка — даўжынёй 5—6 метраў, якую трымаюць найбольш маладыя члены супольнасці, а па магчымасці — дзеці. Мясцовыя жыхары, якія сабраліся ў вёсцы ля крыжа, дзе пачынаецца абрад, кладуць на намётку ахвяру. Сёння гэта грошы. Намётку праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, што заклікана паўплываць на іх здароўе і дабрабыт. Пасля са спевамі працэсія накіроўваецца праз усю вёску да капліцы на могілкі. Шлях працэсіі, да якой далучаюцца іншыя жыхары Папшычаў, няблізкі. Калі намётку прыносяць на могілкі, яе асвячаюць. Там жа адбываецца Святая імша, падчас якой намётку трымаюць разгорнутай. Усе, хто прыехаў на могілкі і не ішоў у працэсіі, кладуць сваю ахвяру. Пасля імшы намётку ахвяруюць на патрэбы парафіяльнага касцёла ў вёсцы Удзела. Вяскоўцы вераць у сілу абраду: «Ну, нічога ж у вёсцы было, нічога надта. Ні вісільнікаў ніколі не было, нічога».