зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад «Перанос Міхайлаўскай свячы»

Апісанне

Кароткае апісанне элемента:

Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату. Адпаведна ўспамінам жыхароў, абрад узнік у 1-ай палове ХХ ст., калі ў Вяляцічах прадстаўнікі савецкай улады разбурылі царкву. У навуковай літаратуры, аднак, выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Вяляцічах такімі абставінамі могуць лічыцца разбурэнне царквы і разбор абразоў з яе жыхарамі вёскі па хатах. Практыка перарывалася ў час Другой сусветнай вайны Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе.