Шыфр
33БЛ000093
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы. У абрадзе ўдзельнічае практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці розных узроставых і сацыяльных груп, якія з нецярпеннем і радасцю чакаюць провадаў русалкі. Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам на ўскрай вёскі да поля, спяваючы абрадавыя песні,– праводзяць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), каб прагнаць яе ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча. Абрадавая дзея звязана са спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, вялікім і маленькімі абрадавымі вянкамі, якія «асвячаюць» над полымем, разрываюць і раздаюць жыхарам і ўсім прысутным на добры ўраджай. Абрад «Провады русалкі» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Удзельнікамі абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра прыязджаюць сюды штогод, каб прыняць удзел у традыцыйным абрадавым дзеянні. Дзеці і ўнукі старэйшых жанчын-носьбітак ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён