зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад ”Розгары“

Апісанне

Абрад "Розгары" вядомы з ХVIII стагоддзя (гэта былі ўспаміны Феадосіі Іосіфаўны Дубіцкай 1838 г.н. – бабулі Дар'і Рыгораўны Дубіцкай, прабабулі Эмы Ягораўны Багатыровай і перадаваўся ад пакалення да пакалення). Запісаны работнікамі Чашніцкага раённага метадычнага цэнтра, былым дырэктарам Лукомльскага сельскага Дома культуры Садоўскай Тамарай Барысаўнай, кіраўніком фальклорнага калектыву "Вяскоўцы" Багатыровай Эмай Ягораўнай у 1992 годзе ад жыхароў-носьбітаў вёскі Ротна Лукомльскага сельскага Савета. Такім чынам, практыка элемента не перарывалася. Абрад існаваў у в. Ротна да 2000 года за дзесяць кіламетраў ад роднай вёскі арганізатара і натхняльніка абраду Эмы Ягораўны Багатыровай. З 1990 фальклорны калектыў "Вяскоўцы" пачаў паралельна паказваць на сцэне Лукомскага сельскага Дома культуры, з 1996 г. - па ўсіх традыцыях, з 2000 г. - абрад быў перанесены ў аг. Лукомль. Традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне, а гэта значыць, што натуральнай выявай сфармавалася ўстойлівая сістэма яе пераемнасці. Удзельнікамі абраду з'яўляюцца не толькі прадстаўнікі старэйшага пакалення жыхароў Лукомля, але і іх дзеці і ўнукі, а таксама фальклорны калектываў “Вяскоўцы” (10 чалавек). Пераемнікаў налічваецца некалькі дзясяткаў чалавек.

         Абрад "Розгары" праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы ў панядзелак. Структура абраду: збор выканаўцаў (носьбітаў), жыхароў вёскі розных узроставых і сацыяльных груп да захаду сонца; паход на “жытнёвае” поле з адначасовым збіраннем рознай зеляніны (кветкі, галінкі дрэў, перш за ўсё бяроз, высокія травы); зажынанне “жытнёвага“ снапа і пляценне вянка; праходжанне праз вянок з пажаданнямі здароўя і багацця; з варожбамі для моладзі на будучага жаніха; праводзіны вянка да могілак і ўшанаванне русалкі. Усе дзеянні падчас абраду суправаджаюцца мясцовымі песнямі. У канцы абраду ўсе ўдзельнікі збіраюцца за адным сталом на вячэру.

           Абрад "Розгары" аг. Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прыкметна вылучаецца на агульным этнічным фоне, ужо тым, што прадстаўляе паўночна-ўсходні тып беларускага Русальнага тыдня, характэрны для даволі абмежаванай тэрыторыі (Чашніцкі, усход Сенненскага, Лёзненскі, Дубровенскі р-ны Віцебскай вобласці). Тыпалагічна абрад працягвае іншыя русальныя праводзячыя рытуалы, характэрныя пераважна для Ўсходняга Палесся. Чашніцкія "Розгары" захавалі абрадавую канстанту праваднога русальнага рытуалу абходнага тыпу, пашыранага ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці, тут вытрыманы важкія і архаічныя элементы "класічных" абрадаў "провадаў Русалкі".