Шыфр
63АК000069
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца складовай часткай калядных святкаванняў зімовага цыкла традыцыйнага беларускага сялянскага календара паганскага паходжання; уключаны ў гадавы круг аграрнага календара і ўвасабляе традыцыю провадаў Каляд. Традыцыйны абрад провадаў Каляд 21 студзеня заключаецца ў тым, што самаарганізаваныя ўдзельнікі груп, якія калядавалі падчас свята, цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды, якое сімвалізуе жаночы пачатак, – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, а таксама абрадавую кашу-куццю – ахвяра душам продкаў; пасля чаго адбываецца традыцыйнае сумеснае частаванне-пагулянка ў складчыну ўдзельнікаў абраду з танцамі, песнямі, гульнямі, музыкай. Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца ад пакалення да пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Нягледзячы на тое, што абрад быў адноўлены ў 1998 г., ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, удзельнікамі і носьбітамі традыцыі святкавання абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў.