Шыфр
33АК000003
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы”, звязаны з зямлёй, ураджайнасцю, накіраваны на уміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы, рэпрэзентуе лакальную культуру вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Абрадавая дзея адбываецца на 40 дзень пасля Вялікадня ў Чысты чацвер. Жанчыны збіраюцца ў цэнтры вёскі, спяваюць песні, водзяць карагоды. Затым святочнае шэсце, да якога далучаюцца іншыя жыхары вёскі, рухаецца на поле, дзе адбываецца асноўная абрадавая дзея – “пахаванне стралы”. Удзельнікі абраду закопваюць у зямлю на жытнім полі каласкі разам з дробнымі прадметамі, прамаўляючы магічныя формулы з пажаданнямі здароўя. Унікальную з’яву ў кантэкце абраду прадстаўляе комплекс абрадавых песен.
Непарсэдныя носьбіты абраду – жанчыны ўдзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта “Казачка”, які існуе ў вёсцы ўжо больш за 40 гадоў, выдатна валодаюць мясцовай спеўнай традыцыяй, для каторай характэрны багаты паэтычны змест, дасканаласць мастацкай формы, прыгажосць мелодый, што ўзбагачаюць абрад і надаюць яму непаўторнасць. Акрамя таго абрадавая дзея ўключае ўнікальныя ўзоры карагодаў, элементы тэатра, характэрныя для дадзенага рэгіёна, а таксама такія матэрыяльныя праяўленні рэгіянальнай культуры, як народны касцюм.