Шыфр
13АЛ000081
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы з’яўляецца этнічнай адметнасцю жыхароў Пінскага Палесся. У Лобчы абрад існуе ў жывой традыцыі дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў – дзейнасці народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лабчанка”. Абрад суправаджаецца куставымі песнямі, з характэрнай разнастайнасцю тэкстаў, музыкай. Абрад пачынаецца да абеду, калі яго ўдзельніцы (жанчыны і дзяўчаты) збіраюцца ў хаце ў адной з жанчын. З клёну робяць вянок і адзенне для Кусты, на ролю якой выбіраюць вясёлую прыгожую дзяўчыну. Гурт з Кустай абыходзіць вёску з куставымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць Кусту. Гаспадары дараць хлеб, пірагі, мёд, мяса, сала, яйкі, напоі, даюць грошы, некаторыя накрываюць стол і частуюць усіх удзельніц абраду. Пасля таго, як абыход завершыцца, гурт накіроўваецца туды, дзе ўсе збіраліся перад абрадам і пакінулі прыгатаваныя дома стравы. Усе ўдзельніцы абраду імкнуцца сарваць па некалькі лісткоў з “Кусты”. Жанчыны вераць у лекавую моц гэтай зеляніны. Вяночак Кусты вешаюць на покуць. Завяршаюцца абрадавыя дзеі агульным святочным застоллем. Кусту ў Лобчы водзяць з незапамятных часоў, традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення. Практыка абраду мае ўстойлівы характар: ён вызнаецца жыхарамі в. Лобча як элемент іх нематэрыяльнай культурнай спадчыны, пераемнасць традыцыі адбываецца дзякуючы ўдзелу ў святочнай дзеі дзяўчат-падлеткаў.