Шыфр
121Ж000014
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVII ст.
Абраз “Хрыстос Уседзяржыцель” (палатно, масляныя фарбы, 120×61×2,5 см, у падрамніку), па ўсёй верагоднасці, паступіў у храм Святога Архангела Міхаіла в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў ХІХ ст. адначасова з шэрагам іншых абразоў для іканастаса храма.
Спас Уседзяржыцель, або Пантакратар – цэнтральны вобраз у іканаграфіі Іісуса Хрыста, які прадстаўляе яго як Нябеснага Цара і Суддзю. Лік Яго адлюстроўвае ўзрост Хрыста перыяду пропаведзі Яго вучэння. Уседзяржыцелем Гасподзь неаднаразова названы як у Старым, так і ў Новым Запавеце. Спасіцель можа быць створаны ў поўны рост, седзячым на троне, па пояс або пагрудна.
У цяперашні час абраз “Хрыстос Уседзяржыцель” знаходзіцца ў алтары храма на ўсходняй сцяне справа ад горняга месца, на вышыні каля 1,80 м ад падлогі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён