зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абраз "Малебен аб чашы"

Абраз "Малебен аб чашы"

Змест

Апісанне

Абраз “Маленне аб чашы” (дрэва, масляныя фарбы; 0,57 х 0,44 м) паступіў у храм Святога Архангела Міхаіла аграгарадка Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пачатку XX ст.

Гэты абраз – копія з карціны вядомага рускага мастака італьянскага паходжання Фёдара Бруні (1799 – 1875 гг.) “Маленне аб чашы”. 

Фёдар Бруні пісаў карціны на евангельскую тэматыку, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў Расіі. Копіі яго карцін нярэдка размяшчалі на сценах цэркваў, таксама ў канцы XIX – пачатку XX ст. па іх было напісана  мноства абразоў для праваслаўных храмаў. Рэгіянальную прыналежнасць дадзенага помніка выявіць складана, так як абразы на падобны сюжэт пісаліся ў канцы XIX – пачатку XX ст. ў Расійскай імперыі масава.

Старонка