Шыфр
123Ж000011
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Абраз “Раство Хрыстова” – другая палова ХІХ ст. (палатно, масляныя фарбы; 0,83 х 0,78 м). У цэнтры кампазіцыі намалявана Прасвятая Багародзіца, якая сядзіць каля ясляў, у якіх ляжыць Немаўля Хрыстос. На абразе ёсць надпісы, выкананыя цёмна-карычневай фарбай. Уверсе – назва абраза, над німбам праведнага Іосіфа – яго імя, над німбамі Багародзіцы і Хрыста – Іх ініцыялы.
Абраз паступіў у храм Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Булькова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў канцы XIX ст.
Кампазіцыя абраза з храма в. Булькова ў многім напамінае кампазіцыю абраза “Нараджэнне Хрыстова” з альбома “Стварэнне святых абразоў” (Расія, 1897 г. Храматаліграфія Я.І. Фесенко, Адэса). Рэгіянальную прыналежнасць абраза з царквы в. Булькова выявіць складана, так як падобныя творы пісаліся ў другой палове XIX – пачатку XX ст. ў Расійскай імперыі масава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён