Шыфр
123Ж000012
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Абраз “Раство Прасвятой Багародзіцы” адносіцца да другой паловы ХІХ ст. (палатно, масляныя фарбы). Абраз паступіў у храм Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Булькова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў канцы XIX – пачатку XX cт.
Да найбольш блізкіх гэтаму абразу па сюжэтна-іканаграфічным аналогіям можна аднесці карціну “Нараджэнне Багародзіцы” Фёдара Андрэевіча Броннікава (1827-1902 гг.). Яна знаходзіцца ў храме Жываначальнай Троіцы на Вераб’ёвых гарах у Маскве. На абразе з в. Булькова такая ж кампазіцыя, але на пярэднім плане злева паказана служанка, якая вылівае ваду са збана ў драўляную купель, а на карціне Фёдара Броннікава намалявана медная купель і посуд. Карціна Фёдара Броннікава напісана ў акадэмічнай манеры, а ў вобразах прадстаўленых персанажаў на абразу з в. Булькова адчуваецца ўплыў народнага мастацтва. Рэгіянальную прыналежнасць дадзенага помніка выявіць складана, так як творы падобнай іканаграфіі пісаліся ў другой палове XIX – пачатку XX ст. у Расійскай імперыі масава.