зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Абраз “Успенне Маці Божай”. Беларуская школа. XVIII ст. 1767 (?). Матэрыял, аснова - палатно. Тэхніка выканання - масляны жывапіс. Памеры абраза да рэстаўрацыі 161x102,5 см, пасля кансервацыйных работ ~168x112 см. 

Абраз паходзіць з Навагрудчыны, адным з духоўных цэнтраў якой быў СвятаЕлісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1262 г. Ён самы ранні па часе заснавання з дзеючых мужчынскіх манастыроў у Беларусь Быў адным з найважнейшых духоўных цэнтраў на беларускіх землях з часу заснавання Вялікага Княства Літоўскага. Першы з беларускіх манастыроў, які, па гісторыка-дакументальных звестках, называлі Лаўрай (XVI ст.). 

У адрозненні ад традыцыйнай для праваслаўнага іканапісу кампазіцыйнай схемы, у цэнтры якой знаходзіцца выява Маці Божай на ложку, вакол якога апосталы і Збавіцель з душой Марыі ў выглядзе спавітага немаўляці, на абразе дамінуе фігура Марыі, якая пасля смерці ўвазносіцца на нябесы.

Такое прадстаўленне Маці Божай распаўсідзілася ў каталіцкім жывапісе з часоў Рэнесанса і выкарыстоўвалася беларускімі мастакамі.

Тэхніка выканання-масляны жывапіс. Матэрыял, аснова - палатно. Памеры абраза пасля кансервацыйных работ 168х112 см.

Старонка