Шыфр
123Ж000008
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Абраз “Уваскрэсенне Хрыстова” - канец ХІХ – пачатак ХХ ст. (палатно, масляныя фарбы; 215 х 116 см). У цэнтры кампазіцыі абраза паказаны ўваскрэслы Ісус Хрыстос. Абраз паступіў у храм Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Булькова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пачатку ХХ ст.
Гэты абраз - копія з карціны нямецкага мастака Бернарда Плакгорста (1825-1906) “Уваскрэсенне Хрыстова”. Бернард Плакгорст пісаў карціны на евангельскую і старазапаветную тэматыку, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Копіі яго карцін нярэдка размяшчалі на сценах праваслаўных цэркваў.