зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абразы і прадметы культавага прызначэння Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы

Абразы і прадметы культавага прызначэння Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

123Ж000078

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Апісанне

У Свята-Іаана Прадцечанскай царкве захоўваюцца абразы Серафіма Capoўcкага, ”Мікалая Цудатворца”, ”Укрыжаванне”, ”Напрастольны крыж”.

Абраз ”Мікалая Цудатворца” дэкараваны акладам. Фон iконы дэкараваны неглыбокай нарэзкай. Ляўкас разьбяны. Аклад на дадзеным абразе адрозніваецца ад абраза на абароце тым, што таніраванне фону не паноўлена. На звароце фератрона маецца абраз “Маці Божай з немаўлём”. 

”Укрыжаванне”- на фоне скупога пейзажу вялікі карычневага колеру крыж з целам Хрыста. Унізe абраза - карычневы фон, з жоўта-карычневымі плямамі на зямлі i скупой зелянінай у выглядзе галінак з пладамі як бурак.

”Напрастольны крыж”. Крыж у аснове чатырохканцовы з трохлопасцевымі канцамі, ніжні пераходзіць у ручку. Святы абраз выраблены з дошкі i тэмпера. Абраз змешчаны ў раму залацістага колеру. Асаблівасцю выканання дадзенага абраза з'яўляецца размяшчэнне на ім таўро.

Старонка