зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абразы Свята-Мікольскай царквы ў аг. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці: "Георгій Пераможца", "Святая Марыя Магдаліна"

Абразы Свята-Мікольскай царквы ў аг. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці: "Георгій Пераможца", "Святая Марыя Магдаліна"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

123Ж000002

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Абраз "Георгій Пераможца” захоўваецца ў Свята-Мікольскай царкве ў аг. Малькавічы. Час стварэння - ХІХ ст. Выкананы алеем па дрэве, памерам 31х35,5 см, мае сколы і пацёртасці. Выява Георгія
Пераможца паказана ва ўвесь рост. Твар маладога хлопца. Над галавою свеціцца німб. У руках святы трымае піку, на плячах накінуты чырвоны плашч. Адзенне мае сіні, зялёны, месцамі залацісты колеры. За спіною ў яго, віднеецца блакітнае неба, і расцілаецца гарысты пейзаж.

Абраз “Святая Марыя Магдаліна” захоўваецца ў Свята-Мікольскай царкве ў аг. Малькавічы. Час стварэння - ХІХ ст. Выкананы алеем па дрэве ў металічным акладзе, памерам 31х37 см, мае пацёртасці, метал пацямнеўшы. Постаць святой паказана ў поўны рост, яна крочыць па дарозе. У руках яна трымае збан. Адзенне складаецца з трох накідак, белага, чырвонага, i сіняга колеру. Вочы глядзяць уніз, на зямлю. Аметнасцю гэтага абраза з’яўляецца тое, што ў святой няма над галавою німба.

Старонка