зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Адміністрацыйны будынак

Шыфр

713Г000137

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 - 1920 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

З пэўнай доляй верагоднасці можно меркаваць, што будынак № 3 пачаў будавацца ў 1913-1914 гг. як адміністрацыйна-службовы для трамвайным дэпо. Мажліва, ў канцы 1920-х гг. ён быў рэканструяваны. Будынак узведзены з чырвонай цэглы ў так званым “цагляным стылі”. Фасады былі абліцаваны чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы ў характэрнай для таго перыяду тэхніцы цаглянай муроўкі і з тынку, вылучаны белай пафарбоўкай. 

На плане 1942 г. будынак наказаны прамавугольны ў плане. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак захаваўся. У1947 г. быў рэканструяваны: у пэўнай ступені перароблены тарцовыя фасады i бакавое крыло. Да нашага часу будынак захаваўся без значных скажэнняў гістарычнага вобліку асноўнага аб’ёму, за выключэннем бакавых фасадаў. З’яўляецца прыкладам адміністрацыйна-гаспадарчага будынка першай чвэрці XX ст.