зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Адміністрацыйны будынак

Шыфр

513Г000033

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Двухпавярховы асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з кубападобнага ў плане аб'ёма, які выступае на галоўным і тыльным фасадах у выглядзе рызаліта. Да яго прымыкае вузейшы аб'ём таксама з бакавым вузкім рызалітам на галоўным фасадзе. Асноўны акцэнтр зроблены на галоўны фасад кубападобнага аб'ёма. У цэнтры рызаліта на першым паверсе арачны аконны праём з шырокім арачным абрамленнем, складаным сандрыкам. Над ім на другім паверсе трайны аконны праём, дэкарыраваны ў верхняй частцы абрамленнем. Па баках прамавугольныя аконныя праёмы, акцэнтаваныя зверху абрамленнем, знізу падаконнымі філёнгамі з парэбрыкам. Завершана цэнтральная частка фігурным атыкам. Галоўны фасад будынка атынкаваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны прафіляваная цяга, карніз, аркатурны пояс, гарызантальны руст. Архітэктурныя дэталі вылучаюцца сваёй маштабнасцю.На тыльным фасадзе лапаткі пераходзяць у контрфорсы. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, падаконнымі нішамі. Гарызантальна фасад падзелены цягай, завершаны аркатурным фрызам і карнізам.