Шыфр
713Г000175
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Ленінскі раён, пр. Незалежнасці, 26
Датаванне
1913 г.
Стыль
псеўдарускі
Апісанне
Праект на будаўніцтва музея пры архіерэйскім доме быў адобраны Будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага праўлення ў 1910 г. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак на высокiм цокалi накрыты вальмавым дахам. З усходняга боку галоўнага фасада далучана круглая ў плане вежа, накрытая шлемападобным купалам, якая iмiтуе старажытнарускiя абарончыя вежы. З заходняга боку фасад фланкiраваны невысокай квадратнай у плане чатырохграннай шатровай вежачкай, якая багата дэкарыравана. Абрамленне акон другога паверха iмiтуе старажытнарускiя какошнiкi. Помнiк архiтэктуры псеўдарускага стылю. У выніку сучаснай рэканструкцыі будынак часткова перапланаваны ў існуючых габарытах. Зроблена прыбудова ў паўднёвай частцы. Пры гэтым максімальна захавана аб ’ ёмна-планіровачная структура і архітэктурны дэкор фасадаў. Паводле даведкі, падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, у будынку былога царкоўна-археалагічнага музея з 1919 па 1941 гг. знаходзіўся гістарычны музей Беларусі. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Пасля вайны да 1956 г. ў ім размяшчалася партбібліятэка Мінскага гаркома КПБ. У 1957 г. будынак прыстасавалі пад Белдзяржфілармонію. У 1999 г. будынак вярнулі Беларускай праваслаўнай царкве. У ім дзейнічаў Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя Святых Кірыла і Мяфодзія. У 2013 г. было прынята рашэнне аб рэстаўрацыі будынка з абсталяваннем у ім прыходскай царквы роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. 14 жніўня 2015 г. на купале паўночнай вежы быў устаноўлены крыж, выкананы на ўзор крыжоў, што былі на Пакроўскай царкве пры архірэйскім доме.