зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Адмiнiстрацыйны корпус № 14

Шыфр

712Г000197_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1951 г.

Апісанне

ВУЧЭБНЫ КОРПУС № 14 (вул. Якуба Коласа, 22/2)

Трохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад у цэнтры завершаны двухсхільным шчытом з круглай люкарнай у абрамленні. На першым паверсе па цэнтральнай восі размешчаны дзвярны праём, аформлены простым прафіляваным парталам і прамым сандрыкам. Фасад раскрапаваны трохграннымі на вышыню двух паверхаў рызалітамі, зверху якіх размешчаны балконы. Фасадная сцяна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м і 3-м паверхах узбагачана балконамі на магутных кранштэйнах. На 3-м паверсе праёмы балконных дзвярэй арачнага абрысу, дэкарыраваны прафіляваным абрамленнем. Бакавыя фасады вырашаны аднолькава: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, па краях размешчаны балконы на кансолях. Дваровы фасад вылучаны бакавымі рызалітамі. Фасадная сцяна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі. Вуглавыя часткі рызалітаў вылучаны лоджыямі з арачнымі праёмамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз на дэкаратыўных кранштэйнах.