Шыфр
513В000124
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Апісанне
Магільны насып каля вёскі Глебава Рудня з'яўляецца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам.
Насып паўсферічнай формы, акруглы ў плане, вышынёй 3 м, дыяметрам 16 м, задзернаваны, парос дрэвамі і кустарнікам. З паўночнага боку курган парушаны траншэямі і акопамі ваеннага часу. У цэнтры насыпа вырыта скарбашукальніцкая траншэя, памерамі 4,5х4,2х1,5 м. Ахоўная дошка на помніку адсутнічае.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.