зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка

Апісанне

Стаянка ў в. Сяліба - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам археалагічных культур каменнага веку паміж 5 і 3 тысячагоддзямі да н. э. 

Улетку 2022 г. А. В. Вараненкам у агародах, якія размешчаны ў цэнтры вёскі, таксама былі выяўленыя крамянёвыя адшчэпы і некалькі фрагментаў ляпной керамікі. Для дакладнай лакалізацыі помніка патрэбна правядзенне археалагічных раскопак. 

Абавязковаму захаванню падлягае культурны пласт стаянкі. Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі стаянак даюць каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў каменным і бронзавым вяках, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў.