Шыфр
513В000082
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст. - XIII ст.
Курганны насып каля вёскі Брожа з’яўляецца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. Помнік узнік у Х-ХІІІ стагоддзях і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры.
Помнік знаходзіцца за 0,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка ў лесе. Насып паўсферычнай формы, акруглы ў плане, вышынёй 1,5 м, дыяметрам ля падножжа 7 м, задзернаваны, парослы дрэвамі. З заходняга боку кургана выкапаны акоп часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Курган упершыню адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 2000 г. В.Ф. Капыцін, абследаваў у 2018 г. А.В. Вараненка. Звесткі аб помніку змешчаны ў манаграфіі “Археологические памятники Бобруйского района Могилёвской области” В.Ф. Капыціна. Раскопкі на помніку не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён