Шыфр
513В000130
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст.
Адзіночны курган перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 0,25 км на захад ад вёскі Брожка, на паўночным беразе возера, у лесе. Курганны насып паўсферычны, акруглы ў плане, парос хмызняком і дрэвамі, пашкоджаны скарбашукальніцкай траншэяй. Датуецца Х-ХІІІ стст. і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры.
Помнік упершыню адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1999 г. В.Ф. Капыцін, у 2018 г. абследаваў А.В. Вараненка. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён